Экскурсія на беларускай мове ў музеі Старога замка ў Гродне
Экскурсію на беларускай мове ў музеі Старога замка ў Гродне правёў С.М. Токць, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі права. Навучэнцы Гродзенскага філіяла БІП даведаліся больш пра жыццё Стэфана Баторыя і гродзенцаў таго часу, разгледзелі цікавыя знаходкі археолагаў, знойдзеныя на Замкавай гары. Пасля наведвання музейнай экспазіцыяй падняліся на аглядную пляцоўку, дзе мелі магчымасць любавацца відамі на Нёман, Каложскую царкву, Новы замак.



