Страницы меню навигации

Учреждение образования «БИП — Университет права и социально-информационных технологий»

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ваўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты дзень у філіяле, былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне павагі і любові да роднага слова.

Студэнты з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску». Гэта дало выдатную магчымасць чуць мілагучную беларускую мову.

Падчас турніра-віктарыны «Таямніцы беларускіх слоў», навучэнцы з цікавасцю перакладалі з англійскай і французскай моў на беларускія словы і сказы, чым выявілі выдатнае валоданне роднай мовай.

У гэты дзень студэнты БІП прынялі ўдзел у культурна-асветніцкім мерапрыемстве «Гучы, мая родная мова!», якое было праведзена на базе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я. Ф. Карскага. У межах мерапрыемства адбылася віктарына “Ці ведаеш ты гісторыю роднай мовы?”. Затым удзельнікі разгадвалі крыжаванкі, інсцэнізавалі фразеалагізмы, выконвалі цікавыя заданні, звязаныя з гісторыяй паходжання і станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы; прыгадалі імёны тых, хто зрабіў усё магчымае, каб беларускае слова жыло ў вяках. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і добрай атмасферы.

BelarusianChinese (Simplified)EnglishFrenchGermanRussian