Страницы меню навигации

Учреждение образования «БИП — Университет права и социально-информационных технологий»

Літаратурная гасціная

20 верасня 2022 года была праведзена літаратурная гасціная ў рамках мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”.

Сяргей Міхайлавіч Токць, доктар гістарычных навук, прэзентаваў свае навукова-папулярнае выданне “Скідзель і яго ваколіцы: жывая гісторыя”. У выданні адлюстравана гісторыя невялікага беларускага горада Гродзенскага раёна, пачынаючы з моманту яго заснавання (сяр. XVII ст.) і па цяперашні час. Пры напісанні кнігі аўтар выкарыстоўваў багатыя матэрыялы архіваў. Прэзентацыя выклікала вялікую цікавасць з боку студэнтаў i супрацоўнікаў.

BelarusianChinese (Simplified)EnglishFrenchGermanRussian