Гісторыка-лінгвістычная віктарына «Be bilingual!»
У рамках Тыдня роднай мовы 22 верасня 2022 года дацэнт Н.В.Лідэргос правяла гісторыка-лінгвістычную віктарыну «Be bilingual!» са студэнтамі 2 і 3 курсаў дзённай формы навучання. Удзел у віктарыне накіраваны на фарміраванне і ўдасканаленне моўных навыкаў, павышэнне агульнай моўнай культуры навучэнцаў. Заданні змяшчалі гісторыка-культурную і краіназнаўчую інфармацыю аб выдатных людзях, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай мовы. Асаблівую цікавасць выклікаў пераклад устойлівых выразаў з беларускай на англійскую мову.



